17 гадоў таму Беларусь стала незалежнай

25 жніўня 1991 г. 5-я нечарговая сэсія Вярхоўнага Савету БССР прыняла закон “Аб наданьні статусу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі Вярхоўнага Савету БССР аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі” і пастанову “Аб забесьпячэньні палітычнай і эканамічнай самастойнасьці Беларускай ССР”.

Тым самым фактычна была абвешчана незалежнасьць БССР.

Як падкрэсьлівае ў сваёй кнізе “Сем гадоў адраджэньня…” Сяргей Навумчык, супраць наданьня Дэклярацыі ад дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага акту выступіў дэпутат Лукашэнка.

Тая сэсія адбывалася на трэці пасьля правалу путчу ГКЧП дзень і праходзіла досыць бурна.

24 жніўня БНФ вывеў на плошчу Леніна дзясяткі тысяч людзей, а ў залю, дзе адбываліся паседжаньні, Валянцінам Голубевым, Зянонам Пазьняком і Галінай Сямдзянавай быў унесены бел-чырвона-белы сьцяг, а потым дэпутаты ад фракцыі БНФ не дапусьцілі да трыбуны галоўнага камуніста Беларусі Анатоля Малафеева.

24 жніўня старшыня Вярхоўнага Савету БССР Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч, што дагэтуль займаў пасаду намесьніка старшыні.

19 верасьня 1991 г. сэсія Вярхоўнага Савету прыняла рашэньне называць БССР надалей Рэспубліка Беларусь, у скарочаных назвах – Беларусь.

Тады ж была прынята пастанова Вярхоўнага Савету аб дзяржаўных сымбалях. Дзяржаўным сьцягам абвяшчаўся бел-чырвона-белы сьцяг, гербам – “Пагоня”.

UK Laws - Legal Portal. Законодательство Великобритании. Законы, судебная практика. Англия



Календарь

Август 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

 

Реклама

Последние новости

Новости партнеров

Реклама

           



Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100