Николай Статкевич: «Не исключаю, что их пытают»

Председатель Белорусской социал-демократической партии “Народная Грамада”, один из лидеров Европейской коалиции Николай Статкевич заявил, что правоохранительные органы и далее будут усиливать давление на оппозицию в связи с взрывом 4 июля, и не исключает, что арестованных по этому делу могут пытать в тюрьме.

“Я ўяўляю, якому ціску зараз падвяргаюцца тыя людзі, якіх ужо затрымалі па гэтай справе, у месцах іх зьняволеньня. Я не выключаю, што іх катуюць, не толькі псыхалягічна, але, магчыма, што і фізычна. Яны будуць імкнуцца зламаць, каб нехта агаварыў сябе, і тады ўсё будзе гатова: вось злачынца, які належыць да апазыцыі. І ўлада, ведаючы, што гэта няпраўда, выдасьць вэрсію за сапраўдную. І ёсьць судзьдзі, якія гатовыя выканаць любы загад”, - кажа Мікола Статкевіч у інтэрвію “Радыё Свабода”.

Паводле Міколы Статкевіча, улады цяпер нагадваюць чалавека, які, згубіўшы ў цёмным лесе кашалёк, шукае яго пад ліхтаром, таму што там сьвятлей.

Николай Статкевич (Мікола Статкевіч), Председатель Белорусской социал-демократической партии “Народная Грамада”,фото на NewsBY.org“Менскі выбух – гэта правал КДБ, і найперш управы, якая займаецца барацьбой па ахове канстытуцыйнага ладу і барацьбой з тэрарызмам. Усю сваю дзейнасьць гэтая ўправа скіравала на тое, каб сачыць за школьнікамі, якія наклейваюць налепкі “Люблю Беларусь”. І калі яны 10 такіх школьнікаў дзе-небудзь на лецішчы адлавілі, то гэта ўжо нагода сьвідраваць дзіркі пад зоркі на пагонах і атрымоўваць прэміі. А самыя складаныя для іх апэрацыі, – гэта пракалоць колы ў машыне апазыцыйнага палітыка.

І вось гэтыя “прафэсіяналы”, якія дыскваліфікаваліся цалкам, апынуліся ў сытуацыі рэальнага тэракту. Дзе яны пачынаюць шукаць? Дзе прывыклі. Паводле прафэсіяналізму беларускія спэцслужбы на вельмі нізкім узроўні… Працаваць па справах аб тэрарызьме яны проста ня ўмеюць”, - упэўнены былы вайсковец.

Мікола Статкевіч, былы кіраўнік Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, у якое ўваходзіў і адзін з затрыманых па справе аб выбуху 4 ліпеня Сяргей Чыслаў, нагадаў, што ў 1993 годзе урад Кебіча спрабаваў абвінаваціць БЗВ у арганізацыі выбуху на Плошчы незалежнасьці, але беспасьпяхова. Тады бомба спрацавала ў сьметніцы, ніхто не пацярпеў.



Календарь

Июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

 

Реклама

Последние новости

Новости партнеров

Реклама

           



Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100