Муж Нины Шидловской задержан по делу о взрыве в Минске
Ср, 9 Июль 2008. Беларусь, Взрыв в Минске 4.07.2008, Выборы 2008, Новости, Общество, Политика, Репрессии, Тюрьма
Во вторник в квартире Нины Шидловской и ее мужа Мирослава Лозовского был проведен обыск – на основании постановления в связи с заведением дела по факту взрыва в Минске в ночь на 4-е июля.
Былі канфіскаваныя сыстэмны блёк кампутара, нататнікі, улёткі. Міраслаў Лазоўскі затрыманы. Яму ўдалося патэлефанаваць жонцы, якая прыехала да будынку КДБ. Супрацоўнікі КДБ пацьвердзілі Шыдлоўскай, што яе муж знаходзіцца ў іх і, магчыма, будзе затрыманы. Яны параілі ёй зьвяртацца па інфармацыю ў працоўны час, паведамляе “Радыё Свабода”.
Як распавяла ўчора сама Ніна Шыдлоўская, ператрус пачаўся хутка пасьля 9-ай раніцы і цягнуўся амаль да 16-ай гадзіны. Міліцыя паведаміла, што ператрус вядзецца на падставе пастановы ў сувязі з завядзеннем справы паводле выбуху ў ноч на 4-е ліпеня.
“Два разы ператрэслі кватэру з сабакамі, пасля чаго забралі мужа на гутарку ў абласны камітэт дзяржбяспекі. Пастанова аб ператрусу была аформлена менавіта на яго. З кватэры забралі сістэмны блок камп’ютара, старую друкаваную прадукцыю і ўлёткі. Усё гэта для нас, безумоўна, было вельмі нечакана. Міраслаў працуе звычайным інжынерам у камерцыйнай фірме”, - кажа Ніна Шыдлоўская.
Нагадаем, Ніна Шыдлоўская з’яўляецца намесьніцай старшыні Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, за часам прэзыдэнцкай кампаніі 2006-ага году была прэсавай сакратаркай экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта палітвязьня Аляксандра Казуліна.
Хартия-97