Началось: милиция допрашивает активистов оппозиции о взрыве в Минске

.В воскресенье милиционеры из Черикова и Климович допросили местных гражданских активистов Семена Понизовцева и Сергея Оржанцева о происшедшем в Минске в ночь с 3-его на 4-ое июля

Як паведамляе «Радыё Свабода», да чэрыкаўскага грамадзкага актывіста й журналіста Сямёна Панізоўцава міліцыянт наведаўся каля шаснаццаці гадзінаў дня. Спадар Панізоўцаў кажа, што міліцыянт назваў яго Сямёнавым (такі ў яго журналісцкі псэўданім). Потым пачаў распытваць пра дарожна-транспартнае здарэньне.

“Што вы чулі пра дарожна-транспартнае здарэньне?”. Якое дарожна-транспартнае здарэньне, пытаюся я. “Тое, што ў Менску”. Дык гэта надзвычайнае здарэньне, кажу я. Чуў, аднак, тое, што па тэлебачаньні, гавару, казалі. Ну й усё на гэтым. Ужо потым я сам сабе думаю, што найперш мне трэба было запытацца, чаму яны шукаюць Сямёнава, а не Панізоўцава. Відаць ім заданьне далі апытаць некага, мо жыхароў. Гэта ўжо потым я сам сабе пракруціў. А яму пытаньняў ніякіх не задаў. Ведаеце, гэта атрымалася неяк зьнянацку ўсё”, – пераказвае абставіны гутаркі Сямён Панізоўцаў.

Прыкладна ў гэты ж час міліцыянт, але ўжо клімавіцкі, наведаўся да мясцовага журналіста й грамадзкага актывіста Сяргея Аржанцава.

Гутарку міліцыянт пачаў, кажа спадар Аржанцаў, са здарэньня, якое нібыта адбылося напярэдадні каля мясцовай школы. Потым пачаў распытваць, што чуў пра менскія падзеі, ці быў у Менску, альбо ці былі там знаёмыя.

Сяргей Аржанцаў лічыць, што выбух у Менску улады спрабуюць скарыстаць для псыхалягічнага ціску на мясцовых журналістаў і актывістаў апазыцыі.

“Хутчэй за ўсё ўлады вырашылі скарыстаць гэты выпадак, каб нэрвы паказытаць апазыцыянэрам. Прайсьціся хаця б, у кожным жа раёне ёсьць нехта актыўны, і як бы не спыталіся наўпрост, аднак людзі будуць думаць. Потым глядзіш й нехта падумае: “Навошта мне гэта трэба, будуць вязацца праз кожную дробязь”, – мяркуе Сяргей Аржанцаў.

І Сямён Панізоўцаў і Сяргей Аржанцаў – карэспандэнты крычаўскай недзяржаўнай газэты “Вольны горад”. Рэдактар газэты Сяргей Няроўны пагаджаецца з тым, што менскія падзеі мясцовая улада карыстае як нагоду для запалохваньня актывістаў.

“Акрамя “Вольнага гораду” ў Клімавічах і Чэрыкаве зьяўляюцца таксама і маланакладныя газэты клімавіцкая “Інфа-панарама” й “Чэрыкаўскія навіны”, а таксама газэта “Свабода” ды “Выбар”. Гэты інфармацыйны паток не падабаецца мясцовым уладам і яны спрабуюць празь міліцыю ўзьдзейнічаць на новых людзей, якія актывізавалі сваю дзейнасьць у тым ліку журналісцкую”, - лічыць Сяргей Няроўны.

Выбух у Менску згадаў і ўчастковы міліцыянт, калі дапытваў іўеўскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Ўласевіча. Палітрада партыі вылучыла яго ў Іўеўскую выбарчую камісію Гарадзеншчыны.

Пасьля вылучэньня, кажа старшыня партыі Анатоль Лябедзька, да Ўласевіча наведаўся ўчастковы міліцыянт.

“Участковы міліцыянт проста задаў пытаньне: “А дзе вы былі ў ноч з трэцяга на чацьвёртага ліпеня”. Такі ўскосны намёк на тое, што калі вы будзеце актыўна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, то мы вас можам прыцягваць да нейкай адказнасьці ў рамках крымінальнай справы, распачатай па гэтым выбуху”, - паведаміў Лябедзька.

Нагадаем, адразу ж пасьля тэракту ў Менску лідэры беларускай апазыцыі засьцераглі беларускія ўлады ад спробаў выкарыстаць яго для барацьбы з апанэнтамі. Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што расьсьледаваць выбух у Менску будуць паводле закону.

Хартия 97



Календарь

Июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

 

Реклама

Последние новости

Новости партнеров

Реклама

           



Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100