Заведзеная крымінальная справа, затрыманы лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька
Чт, 10 Янв 2008. Акции протеста, Беларусь, Общество, Политзаключенные, Политика, Репрессии
Як паведаміў прадпрымальнік Алесь Таўстыка, падчас акцыі быў затрыманы лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Раней а 13 гадзіне Анатоль Лябедзька паведаміў журналістам, што ён мяркуе, што яго зьбіраюцца затрымаць на акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Ён прадэманстраваў журналістам наступнае. Палітык адышоў у бок падземнага пераходу, і за ім адразу ж пайшлі людзі ў цывільным. На пытаньне журналістаў, чаму яны ідуць за Лябедзькам, яны пачалі сьмяяцца.
Прадпрымальнікі заплянавалі наступную акцыю пратэсту на 19 гадзіну 21 студзеня
Ля Пэдагагічнага ўнівэрсытэту стаяць тры аўтазакі і мікрааўтобус. Увесь час падыходзяць супрацоўнікі міліцыі. Іх вельмі шмат. Адзін з дэманстрантаў залез на аўтобус і махаў бел-чырвона-белым сьцягам.
Да дэмантрантаў зьвярнуўся кіраўнік менскай міліцыі спадар Куляшоў. Ён сказаў, што ў сувязі з несанкцыянаванай акцыяй заведзеная крымінальная справа, і дэманстрантам даюць тры хвіліны, каб разыйсьціся.
Пачаўся разгон дэманстрантаў. Спэцназаўцы выціскаюць людзей з плошчы Незалежнасьці, байцы спэцназу стаяць уздоўж праспэкту, рух транспарту адноўлены.
Полезные ссылки:
12.30 На Октябрьской площади в Минске проходит акция протеста предпринимателей
11.00 У Магілёве на плошчы Леніна перад будынкам аблвыканкаму сабраліся больш як 250 чалавек
Предприниматели выходят на улицы
10 января 2008 года в 12.00 предприниматели выйдут на Октябрьскую площадь в г.Минске
Валерий Левоневский: «Январь - это только начало акций протеста»