Начальнікам Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Беларусі стаў 48-гадовы Валер Яромкін, які дагэтуль кіраваў гомельскай міліцыяй.

Сб, 5 Янв 2008. Беларусь, Общество

Указ аб прызначэньні падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

Генэрал-маёр Валер Яромкін ніколі не працаваў у пэнітэнцыярнай сыстэме, але на працягу больш як 20 гадоў зьвязаны зь міліцыяй. Ён нарадзіўся ў Мардовіі, у Менску скончыў вышэйшую школу міліцыі, быў апэратыўным упаўнаважаным, кіраваў Кастрычніцкім і Цэнтральным райаддзеламі Менска і працаваў у сталічнай управе міліцыі.

“Да нас даходзілі зьвесткі, што пасада начальніка Дэпартамэнту стане, як кажуць, “палітычнай”. Раней яе займалі выключна прафэсіяналы, зараз будуць ставіць міліцыянтаў зь іншых галінаў. Магчыма, гэта зьвязана з пытаньнем пра палітзьняволеных”, — пракамэнтавала прызначэньне Валера Яромкіна сваячка аднаго з палітвязьняў.

Беларускія праваабаронцы і “Міжнародная амністыя” мяркуюць, што некалькі чалавек утрымліваюцца ў беларускіх турмах з палітычных прычын. Сярод іх Аляксандар Казулін, Андрэй Клімаў, Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч. Афіцыйныя асобы Беларусі наяўнасьць палітвязьняў адмаўляюць.

Алег Грузьдзіловіч  Радыё Свабода



Календарь

Январь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Реклама

Последние новости

Новости партнеров

Загружается, подождите...
Загружается, подождите...

Реклама

           

           


Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100 Rating All.BY be number one