Праваабарончаму аб’яднанню “Беларускі Хельсінскі камітэт” — 12 гадоў

Сб, 1 Дек 2007. Общество

1 снежня рэспубліканскаму праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню “Беларускі Хельсінскі камітэт” (БХК) спаўняецца 12 гадоў.

Беларускі Хельсінскі камітэт — правадзейны член Міжнароднай Хельсінскай федэрацыі, якая мае кансультацыйны статус пры ААН і АБСЕ. Галоўная мэта аб’яднання — абарона ў Беларусі правоў чалавека, гарантаваных Канстытуцыяй, а таксама дэклараваных Хельсінскімі пагадненнямі і іншымі міжнароднымі дагаворамі.

Камітэт выяўляе факты парушэння правоў чалавека і праводзіць розныя мерапрыемствы з мэтай дамагчыся выканання міжнародных абавязацельстваў, узятых на сябе нашай краінай.

Дзейнасць БХК таксама накіравана на спрыянне развіццю праваабарончага руху ў рэгіёнах краіны. У 1998 годзе БХК быў узнагароджаны прэміяй Еўрапейскага саюза і ЗША за ўнёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці.

БелаПАН



Календарь

Декабрь 2007
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Реклама

Последние новости

Новости партнеров

Загружается, подождите...
Загружается, подождите...

Реклама

           

           


Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100 Rating All.BY be number one