Беларусь ў рэйтынгу свабоды прэсы займае 151-е месца са 169

Ср, 7 Ноя 2007. Новости

Міжнародная журналісцкая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” апублікавала чарговы ўсясьветны рэйтынг свабоды прэсы.

Рэйтынг складзены паводле вынікаў апытаньня сярод 14 арганізацыяў, якія абараняюць свабоду слова ва ўсім сьвеце, а таксама незалежных журналістаў, дасьледчыкаў і праваабаронцаў з розных краінаў сьвету.
Экспэрты адказалі на 50 пытаньняў, якія датычацца свабоды прэсы. Усяго ў рэйтынгу прадстаўленыя 169 краін. Беларусь займае 151-е месца і адносіцца да краін з найгоршымі паказчыкамі. Сытуацыя ў Беларусі і Расеі не палепшылася, тут па-ранейшаму цяжка працаваць журналістам,– канстатуе арганізацыя. У 2005 годзе ў рэйтынгу арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў” Беларусь займала 152-е месца.

Больш нізкія месцы сярод постсавецкіх краін маюць Узбэкістан і Туркмэністан. На апошнім 169-м месцы знаходзіцца Эрытрэя. Найлепшыя паказчыкі ў галіне свабоды слова маюць Ісляндыя, Фінляндыя, Нарвэгія ды Эстонія.

Радыё Свабода



Календарь

Ноябрь 2007
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Реклама

Последние новости

Новости партнеров

Загружается, подождите...
Загружается, подождите...

Реклама

           



Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100 Rating All.BY