Віцебск: затрыманы 25 удзельнікаў акцыі памяці ахвяраў рэпрэсіяў

Ср, 31 Окт 2007. Общество

Ля Віцебску міліцыянты затрымалі 25 удзельнікаў ушанаваньня памяці продкаў. Імпрэза праходзіла з ініцыятывы Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ на ўзьлеску каля вёскі Паляі.

Там у 1930-1950 гады НКУС праводзіла масавыя расстрэлы ахвяраў рэпрэсіяў. На ўшанаваньне сабралася 25 чалавек. Сябры КХП БНФ усталявалі мэмарыяльны крыж і пад бел-чырвона-белымі сьцягамі прасьпявалі гімн “Магутны Божа”.

Міліцыянты, якія назіралі за хадой імпрэзы на чале з маёрам Аляксандрам Ліленкам, кваліфікавалі яе як “несанкцыянаваны мітынг”. Усіх прысутных на аўтобусе, якім яны прыехалі ў Паляі, міліцыянты змусілі паехаць у міліцыю Віцебскага раёну.

Старэйшы апазыцыянэр Барыс Хамайда узяў адказнасьць за арганізацыю ўшанаваньня на сябе і прапанаваў міліцыянтам адпусьціць астатніх. Міліцыянты не пагадзіліся.

Радыё Свабода, Віцебск



Календарь

Октябрь 2007
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Реклама

Последние новости

Новости партнеров

Загружается, подождите...
Загружается, подождите...

Реклама

           

           


Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100 Rating All.BY be number one