Прымусовае разьмеркаваньне супярэчыць Канстытуцыі

Пт, 26 Окт 2007. Общество

У Беларусі заведзена 65 грамадзянскіх справаў па факце непрыбыцьця да месца разьмеркаваньня выпусьнікоў ВНУ. Вядомы праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што інстытут разьмеркаваньня – гэта савецкі атавізм, калі людзі прымусова накіроўваюцца на працу. Пры гэтым правабаронца спасылаецца на беларускую Канстытуцыю, паводле якой праца – гэта не абавязак, а права грамадзяніна.

У інтэрвію “Радыё Свабода” Валянцін Стэфановіч тлумачыць, што “паводле Канстытуцыі адукацыя ў нас бясплатная. Але яе фінансаваньне фармуецца з дзяржаўнага бюджэту, які складаецца з падаткаў грамадзянаў. Гэта азначае, што грамадзяне аплачваюць гэтае навучаньне сваімі падаткамі на працягу ўсяго жыцьця. Таму спагнаньне грашовых сродкаў, прымусовае разьмеркаваньне цалкам неканстытуцыйнае”.

Аднак на сёньня ў Беларусі створаныя такія ўмовы, якія, на меркаваньне праваабаронцы, не дазваляюць выпускнікам скарыстацца сваім правам працаваць там, дзе хочацца.

“Раней людзі проста 2 гады працавалі дзесьці нелегальна, а потым, калі гэты тэрмін працы па размеркаваньні заканчваўся, яны афіцыйна ўладкоўваліся на працу. Паводле апошніх зьменаў у заканадаўстве выпускнік мусіць плаціць за сабе” – кажа Стэфановіч і раіць тым, хто ня хоча прымусова адпрацоўваць свой дыплём “на глыбінцы ісьці на атрыманьне другой вышэйшай адукацыі, навучаньне ў асьпірантуры і дактарантуры, альбо навучацца платна, бо ў выніку гэта атрымліваецца таньней, чым вяртаць дзяржаве кошт “бясплатнай” вучобы”.



Календарь

Октябрь 2007
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Реклама

Последние новости

Новости партнеров

Загружается, подождите...
Загружается, подождите...

Реклама

           

           


Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100 Rating All.BY be number one