Андрэй Клімаў чакае лістоў у мазырскай калёніі

Вт, 23 Окт 2007. Новости

Андрэй Клімаў з калёніі піша, што яму не хапае інфармацыі з волі. Палітвязень просіць сяброў і неабыякавых людзей дасылаць яму лісты.

Сваю просьбу Андрэй Клімаў выказаў у лісьце да былога палітвязьня Валера Леванеўскага.

“Піша, каб ліставаліся зь ім у калёніі, і ўсім перадае прывітаньне, – расказвае Валер Леванеўскі. – Яму баліць сэрца, ён прастыў, у карантыне яму вельмі цяжка. У пакоі толькі два вязьні ня паляць, а ўсе астатнія паляць, дыхаць няма чым.

Піша, што да канца ня верыў, што яго пасадзяць за такую рэч, як артыкул у інтэрнэце, і толькі цяпер ён гэта сапраўды ўсьвядоміў.

Вось такія кароткія зьвесткі. Ён просіць усіх пісаць яму як мага болей, яму не хапае інфармацыі з волі”.

Алег Грузьдзіловіч, Менск.
Svaboda.org



Календарь

Октябрь 2007
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Реклама

Последние новости

Новости партнеров

Загружается, подождите...
Загружается, подождите...

Реклама

           

           


Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100 Rating All.BY be number one