У выхадныя будзе халаднавата

У гэту суботу надвор’е ў Беларусi пагоршыць цыклон, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Пройдуць дажджы. Уначы i ранiцай у Гомельскай i Магiлёўскай абласцях дажджы чакаюцца моцныя. У паўночных раёнах краiны магчымы мокры снег. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад нуля градусаў на поўначы краiны да 10 градусаў цяпла на паўднёвым усходзе. Удзень яна складзе 2—7 градусаў цяпла, у Гомельскай вобласцi — да плюс 10.

У нядзелю месцамі пройдуць дажджы, магчымы мокры снег. Уначы тэмпература паветра складзе ад мiнус 2 градусаў на поўначы да плюс 4 градусаў у паўднёвых рэгiёнах краiны. Удзень яна не перавысiць 3—9 градусаў цяпла.

Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня пад уплывам Скандынаўскага антыцыклону ў Беларусi будзе пераважна без ападкаў. Толькi ў Гомельскай i Брэсцкай абласцях чакаюцца кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. У начныя гадзiны тэмпература паветра будзе вагацца ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, у Гомельскай вобласцi да 5 градусаў вышэй за нуль. Удзень яна складзе 6—11 градусаў цяпла. Такое надвор’е будзе да канца наступнага тыдня.

Полезные ссылки:

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus



Календарь

Октябрь 2007
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

 

Реклама

Последние новости

Новости партнеров

Реклама

           



Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100